TUT.BY | НОВОСТИ - Брэсцкія студэнты будуць патруляваць вуліцы - Общество - 23.12.2011, 14:06

Міліцыя дапаможа ім суправаджэннем і формай.

Бліжэйшым часам на патруляванне выйдуць чальцы студэнцкага аддзела аховы правапарадку “Алмаз” Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнты ўніверсітэта імя Пушкіна ўжо бралі ўдзел у патруляванні.

Студэнты з “Алмаза” ўжо маюць досвед супрацы з міліцыяй. Улетку яны дапамагі знішчыць плантацыі канопляў і маку ды нават затрымалі наркадылера пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы.

Трэніроўкі "алмазаўцаў" па рукапашным боі, якія раней праводзіліся зрэдку, цяпер стануць рэгулярнымі. Студэнты выйдуць на патруляванне без зброі, але з імі вядуцца заняткі па вывучэнні стралковай зброі.
 

12/23/2011 3:27:43 PM

Раздел: Не определено

  • Алексей Комарчук
  • 637
Комментарии Кто голосовал?

Количество комментариев: 0

Здесь пока что нет комментариев