На гэтым тыдні тэмпература апусціцца да мінус 27–32 на поўначы, 22–27 на поўдні

На гэтым тыдні тэмпература апусціцца да мінус 27–32 на поўначы, 22–27 на поўдні

 

 

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 студзеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–21°С, месцамі мінус 22–24°С, днём мінус 12–18°С.

У Мінску 31 студзеня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецерпаўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17–19°С, днём мінус 13–15°С.

1–2 лютага ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 20–27°С, пры праясненнях мінус 28–32°С; днём мінус 15–22°С, у асобных раёнах мінус 23–25°С.

1/31/2012 12:34:19 PM

Раздел: Не определено

  • Wlad Boiko
  • 524
Комментарии Кто голосовал?

Количество комментариев: 3

Александр Харитонюк на те вам, за то что в декабре было тепло )

1/31/2012 8:26:54 PM

Дмитрий Д о круто!)

1/31/2012 2:30:32 PM

Lena Ilyukhina oh, no :(((

1/31/2012 12:38:25 PM