У Гомелі дакументы на мясцовыя выбары прынялі ў папугая Яшы

На адным з выбарчых участкаў горада Гомеля камісія прыняла дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты папугая Яшы, піша сайт "Трезвый взгляд".

Праблема адсутнасці пашпарта грамадзяніна Беларусі была вырашана пры дапамозе фоташопа. Сфармавана ініцыятыўная група, складзена заява — і наперад, у акругу на рэгістрацыю!


Сакратара камісіі не збянтэжыў фотаздымак папугая. Дакументы правераны і прыняты, аб чым зроблены запіс у сшытку рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Яшы пачалася рэгістрацыя наступнага жадаючага, таму давераная асоба Яшы ўсе ж такі вырашыла паведаміць прадстаўніку камісіі аб тым, што "не таго зарэгістравалі", але запіс у сшытку застаўся, там так і напісана: "ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдата "Жукоўскага Якава Іосіфавіча". Не верыце? Схадзіце ў выбарчую камісію Мазураўскай выбарчай акругі № 19 па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання і папрасіце сшытак рэгістрацыі. Вы ўбачыце на ўласныя вочы…

Вылучэнне жывёл — не адзінкавыя выпадкі ў свеце. Напрыклад, кот Фрэдзі — "мэр" і талісман горада Шарон (штат Вісконсін, ЗША). Яша не горш за ката, "Яша харошы".

1/17/2014 10:41:09 AM

Раздел: Политика

  • Lena Ilyukhina
  • 910
Комментарии Кто голосовал?

Количество комментариев: 0

Здесь пока что нет комментариев